29 жнiўня 2024, Чацвер, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі каштуе паесці ў вагоне-рэстаране БЧ?

12
Колькі каштуе паесці ў вагоне-рэстаране БЧ?

Беларуска скарысталася сэрвісам і была шакаваная.

Беларуска расказала ў TikTok аб цэнах у вагоне-рэстарацыі цягніка Берасце — Санкт-Пецярбург. Прызналася, што лепш бы ўзяла ежу з сабой - у цягніку вельмі высокія нацэнкі.

У вагоне-рэстаране цягніка Берасце - Санкт-Пецярбург «утульны інтэр'ер з мяккімі крэсламі і файнымі лямпачкамі» і шэсць столікаў, таму людзі часта падсаджваюцца адзін да аднаго. Грае музыка, ёсць бар.

Бо кірунак міжнародны, расплаціцца ў вагоне-рэстаране можна і беларускімі рублямі, і расейскімі. У меню пазначана, што на 16 жніўня курс расейскага рубля складаў 0,035319 беларускага, а даляра - 3,1493 рубля.

На думку цік-токеркі, цэны ежы ў цягніку завышаныя. Напрыклад, звычайная салата з сырам каштавала 17,03 рубля, дранікі з мясам — 24,54, а вось салянка — 15,18. Самая дарагая страва з меню на відэа — стэйк са стронгі з лімонам, яна каштуе 58,8 рубля.

Беларуска ўзяла салянку з трыма відамі мяса і ацаніла страву як «нармальную». І прызналася, што «атмасфера класная, але я лепш бы ўзяла ежу з сабой і зэканоміла».

@zatestilvitebsk

А вы были когда-нибудь в вагоне ресторане?

♬ оригинальный звук - zatestilvitebsk

Каментатары абурыліся коштамі, дзяліліся досведам, параўноўвалі дранікі з коштам бульбы на фермерскім рынку. Хтосьці думае, што «кошты не для тых, хто ездзіць у цягніку», а самы папулярны каментар кароткі: «Дорага».

Другі паводле папулярнасці такі: «Таму я заўсёды з сабой бяру сваю гатовую ежу. За порцыю дранікаў - 25 рублёў. Гэта 40 кілаграмаў бульбы на Табарах (рынак у Менску - Заўв. рэд.). Нацэнка павінна быць адэкватнай».

«За 15 рублёў можна купіць цэлую курыцу грыль і есці яе да самога Пецярбурга», – адзначыў іншы каментатар.

Але не ўсё з гэтым меркаваннем згодны.

«Быў два разы. Цэннік адэкватны з улікам, што гэта рэстарацыя», - мяркуе яшчэ адзін карыстальнік TikTok. У яго нуль падабаек.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках