29 жнiўня 2024, Чацвер, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NАТO ўзмоцніць вайсковую дапамогу Украіне пасля найбуйнейшага расейскага нападу

4
NАТO ўзмоцніць вайсковую дапамогу Украіне пасля найбуйнейшага расейскага нападу

Пра гэта заявіў генеральны сакратар Альянсу Енс Столтэнбэрг.

Паўночнаатлантычны альянс прыняў пастанову павялічыць вайсковую падтрымку Кіева пасля найбуйнейшай за ўвесь час вайны расейскай ракетнай атакі на грамадзянскую інфраструктуру Украіны. Пра гэта заявіў генеральны сакратар NАТO Енс Столтэнбэрг. «Пасля апошняй расейскай атакі чальцы альянсу пацвердзілі, што яны ўзмацняюць вайсковую дапамогу Украіне», — падае прэс-служба NАТO словы Столтэнбэрга.

Падчас пасяджэння Украіна - NАТO генеральны сакратар альянсу звярнуў увагу на тое, што вайсковы блок павінен і далей даваць Кіеву абсталяванне і боепрыпасы, неабходныя для абароны ад расейскіх удараў, паколькі "гэта з'яўляецца жыццёва важным для здольнасці Украіны працягваць барацьбу".

Пасяджэнне Украіна - NАТO адбылося 28 жніўня на просьбу Кіева ў сувязі з чарговай масаванай атакай з боку РФ. 26 жніўня Украіна зазнала самы магутны за ўвесь час вайны расейскі ракетны ўдар па цывільнай інфраструктуры. У выніку абстрэлу былі пашкоджаныя энэргетычныя аб'екты і жылыя дамы. Са слоў прэм'ер-міністра Дзяніса Шмыгаля, ад атакі пацярпелі 15 абласцей. Паводле звестак украінскіх паветраных сіл, Расея выпусціла па ўкраінскай тэрыторыі 236 сродкаў паветранага нападу, СПА знішчыла 102 ракеты і 99 ударных дронаў.

Уночы 27 жніўня расейскае войска зноў нанесла ўдар па Украіне з дапамогай 10 ракет розных тыпаў і 81 ударных дронаў, пяць крылатых ракет і 60 БПЛА ўдалося збіць.

Кіраўнік еўрадыпламатыі Жазэп Барэль у сувязі з чарговай масаванай ракетнай атакай на цывільную інфраструктуру Украіны паўторна заклікаў зняць усе абмежаванні на выкарыстанне Украінай заходняй зброі для ўдараў па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі РФ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках