29 жнiўня 2024, Чацвер, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У Беларусі ўпершыню збілі расейскі беспілотнік

15
СМІ: У Беларусі ўпершыню збілі расейскі беспілотнік

Апошнім часам яны сталі часцей залятаць у краіну.

Уночы 29 жніўня, у Беларусі ўпершыню выкарысталі авіяцыю для збіцця расейскага ўдарнага БПЛА тыпу «Шахед», якія ўначы зноў масава атакавалі Украіну, паведамляе zn.ua са спасылкай на Telegram-канал «Беларускі Гаюн».

Паводле інфармацыі рэсурсу, сёння ноччу адзін з «Шахедаў» зноў заляцеў на тэрыторыю Беларусі, перасек мяжу ў Ельскім раёне. Гэта адбылося прыкладна а 03.30.

«Пасля заходу «Шахеда» ў паветраную прастору Беларусі знішчальнік ВПС РБ каля 20 хвілін ганяўся за парушальнікам, а прыкладна а 03:55 у Ельскім раёне Гомельскай вобласці чулі не менш за два выбухі і назіралі яркую ўспышку ў небе», - адзначаецца ў паведамленні.

Маніторынгавая група адзначае, што гэта, магчыма, першы зафіксаваны выпадак, калі беларускі знішчальнік паспрабаваў знішчыць рэальную ваенную цэль у небе, і ёю быў расейскі дрон-камікадзэ.

Адзначым, што расейскія дроны апошнім часам часта залятаюць у паветраную прастору Беларусі. Так, падчас паветранага нападу на Украіну ўночы 27 жніўня ў Беларусь заляцела сама меней шэсць шахедаў, рух якіх цэлую ноч маніторыла расейская авіяцыя.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках