29 жнiўня 2024, Чацвер, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧБ-нявеста адказала Лукашэнку

50
БЧБ-нявеста адказала Лукашэнку

Іна Зайцава расказала пра жыццё ў Швайцарыі.

Выступаючы на Рэспубліканскім педсавеце 27 жніўня, Лукашэнка зноў згадаў пра тых, хто з'ехаў. Заявіў, што за мяжой яны "нікому не патрэбныя", а настаўнікі і лекары ўладкоўваюцца мыць посуд, таму што "хто ім дасць добрую працу?". Дыктатару адказала БЧБ-нявеста Іна Зайцава. Яе адказ публікуе «Зеркало»:

- Яшчэ Лукашэнка (як і прапаганда) увесь час кажа, што мы тут не патрэбныя. Думаю, гэта проста спроба згуляць на патрэбы далучыцца да нейкай групы. Гэта чыстая псіхалогія. Чалавек - істота сацыяльная, яму трэба быць разам з іншымі. І гэты пасыл як бы гаворыць, што там, за мяжой, вы будзеце адчуваць сябе дрэнна і самотна.

Але, па-першае, гэта не так. Канкрэтна мы ў Швайцарыі пачуваемся вельмі добрае. Як быццам апынуліся ў новай Беларусі, толькі чамусьці ўсе гавораць на нямецкай мове. На ўсіх этапах, ад садка да працы, нас з дзецьмі атулялі ўвагай. Людзі тут выхаваныя на прынцыпах свабоды і роўнасці, і яны стварылі грамадства, у якім кожны чалавек знойдзе сабе месца.

А па-другое, ты і ў Беларусі нікому асабліва не патрэбны, калі гультай, сядзіш дома чэрава дагары. Што, нехта будзе чакаць цябе з распасцёртымі абдымкамі? Але калі ты цікавы, працаздольны, кампетэнтны чалавек, то будзеш запатрабаваны ў кожным грамадстве, у кожным асяроддзі сам па сабе.

Але нават у такім выпадку не факт, што ты зможаш уладкавацца ў Беларусі. Быў заўважаны ў пратэстах - проста не возьмуць хоць з трыма вышэйшымі адукацыямі. А нават калі возьмуць, якая карысць? У мяне знаёмая працуе ў каледжы на паўстаўкі і атрымлівае 500 рублёў. Поўная стаўка - тысяча. Такія грошы атрымлівае ейная калега, якая адна выхоўвае дзіця з інваліднасцю. Думаеце, ім стае гэтых грошай на жыццё? А гэта высокакваліфікаваная праца - праца, пра якую Лукашэнка кажа, што “вы не атрымаеце такую на Захадзе”, дзе “вы не патрэбныя”. Дык што, гэтых жанчын з такім заробкам павінна грэць думка, што яны ў Беларусі камусьці патрэбныя?

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках