29 жнiўня 2024, Чацвер, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты ў Беларусі выраслі больш як у 25 тысяч разоў

12
Кошты ў Беларусі выраслі больш як у 25 тысяч разоў

Гэта вынік кіравання Лукашэнкі.

У 25.743 раза выраслі спажывецкія кошты ў Беларусі за 30 гадоў знаходжання Лукашэнкі ва ўладзе, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз звестак Белстата (узяты перыяд са жніўня 1994 года да ліпеня 2024 года).

Найбольшая інфляцыя была зафіксаваная ў жніўні - снежні 1994 года, калі цэны выраслі ў 4,46 разы.

У пяцёрку каляндарных гадоў з самым значным ростам цэн (снежань да снежня) увайшлі 1999-ы (у 3,51 раза), 1995-ы (у 3,44 раза), 1998-ы (у 2,82 раза), 2011- й (у 2,09 раза) і 2000-й (у 2,08 раза).

Для параўнання: за 30 гадоў, са жніўня 1994-га да ліпеня 2024 года, спажывецкія цэны ў Літве выраслі ў 3,3 раза, Польшчы - у 5,1 раза, Расеі - у 128,2 раза.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках