29 жнiўня 2024, Чацвер, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды дазволілі Украіне выкарыстоўваць F-16 на тэрыторыі Расеі

3
Нідэрланды дазволілі Украіне выкарыстоўваць F-16 на тэрыторыі Расеі

Ніякіх абмежаванняў няма.

Нідэрланды не абмяжоўваюць выкарыстанне Украінай перададзеных ёй знішчальнікаў F-16, у тым ліку і ў паветранай прасторы Расеі, паведаміў выданню NOS камандзір Узброенымі сіламі Ано Эйхельсхайм.

"Мы не ўводзілі ніякіх абмежаванняў на выкарыстанне і далёкасць дзеяння F-16 пры ўмове захавання законаў вайны", – заявіў ён.

Ён таксама адзначыў, што ўварванне Украіны на тэрыторыю Расеі было "бліскучым з практычнага пункту гледжання".

“Яны даволі хутка захапілі вялікую тэрыторыю, выкарыстоўваючы новыя метады. Тым самым яны стварылі дылему для Пуціна”, - кажа Эйхельсхайм.

Ён не бачыць ніякай праблемы ў тым, што ў такіх наступальных дзеяннях будзе выкарыстоўвацца галандская зброя.

“Украіна можа выкарыстоўваць рэсурсы, якія мы даем, на сваё жаданне, пры ўмове захавання гуманітарнага права вайны”, - кажа камандзір УС Нідэрландаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках