29 жнiўня 2024, Чацвер, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі паабяцалі беларусам пыл з Сярэдняй Азіі і да +33°С

Сіноптыкі паабяцалі беларусам пыл з Сярэдняй Азіі і да +33°С

Калі ў краіну прыйдзе прахалода?

Белгідрамет падоўжыў аранжавы ўзровень небяспекі праз анамальную і патэнцыйна небяспечную спякоту яшчэ на дзень. Мяркуючы з яго кароткатэрміновага прагнозу, яна не спадзе аж да выходных і першы дзень восені беларусы сустрэнуць ва ўмовах сапраўднага лета.

Журналісты Telegraf.news паглядзелі, да чаго яшчэ рыхтавацца ў найбліжэйшыя выходныя і калі ў Беларусь "паспрабуе прарвацца" прахалоднае паветра.

Паводле апошніх звестак Белгідрамета, найбліжэйшыя два дні тэмпература паветра будзе падымацца да "вельмі высокіх" значэнняў ва ўсіх рэгіёнах краіны: у Берасцейскай і Гомельскай - да +33°С, Гарадзенскай, Менскай і Магілёўскай - да +32°С, у Віцебскай - да +31°С. Мінімальныя начныя значэнні таксама будуць трымацца ў летнім дыяпазоне - ад +11°С да +19°С, у залежнасці ад рэгіёна.

У пятніцу, 30 жніўня, сіноптыкі ападкаў не прагназавалі, а вось у выхадныя, 31 жніўня і 1 верасня, умовы надвор'я скарэктуе атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора. Як вынік, раніцай і ўдзень у суботу ў паўночна-заходніх раёнах краіны магчымы кароткачасовыя дажджы, і нават з навальніцамі і парывістым ветрам. На нядзелю такое надвор'е Белгідрамет спрагназаваў для ўсёй тэрыторыі краіны.

У сваю чаргу спецыялісты тэматычнага Telegram-канала аб надвор'і Nadvorie падзяліліся больш доўгатэрміновымі прагнозамі (нагадаем, яны, як правіла, не такія дакладныя, як прагнозы на найбліжэйшыя два-тры дні, і карэктуюцца па меры змены метэаўмоў). Экспэрты растлумачылі, што цяпер надвор'е для Беларусі "фармуецца" ў Сярэдняй Азіі. Адтуль гэтымі днямі паступае “гарачае, сухое і пыльнае паветра”, якое, праходзячы праз Прыкаспійскія стэпы і тэрыторыю ўсходняй Украіны, трапляе да Беларусь і вызначае тэмпературны рэжым.

Такая цыркуляцыя паветра, са слоў экспэртаў, склалася "дзякуючы найшырэйшаму антыцыклону "В" з цэнтрам над поўначчу Расеі".

Зыходзячы з прагнозаў дзвюх міжнародных мадэляў — ECMWF і GFS — яны таксама выказалі меркаванне аб тым, што ўстанавілася ў Беларусі анамальна спякотнае надвор'е з дзённымі максімумамі ў дыяпазоне +27..+31°С "працягнецца як мінімум да 7 верасня".

Пры гэтым, паводле іх звестак, у першыя дні восені, 1–2 верасня, халаднаватае паветра “паспрабуе прарвацца ў наш рэгіён, але не далей паўночна-заходніх раёнаў”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках