30 жнiўня 2024, Пятніца, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Кацёл УСУ ў Курскай вобласці замкнуты

36
Bild: Кацёл УСУ ў Курскай вобласці замкнуты

Тры тысячы расейцаў патрапілі ў аблогу.

УСУ занялі сяло Краснаакцябрскае, на поўдзень ад Коранева на беразе ракі Сейм у Курскай вобласці, паведамляе нямецкае выданне Bild.

«Такім чынам і без узяцця Коранева яны цалкам закрылі ўсходнюю мяжу катла, у якім апынуліся амаль 3000 расейскіх салдат. З поўдня і захаду ён заблакаваны дзяржаўнай мяжой, з поўначы - ракой Сейм», - адзначаецца ў аналізе выдання.

Напярэдадні аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны (ISW) адзначылі, што прасоўванне ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласці замарудзілася. Цяпер Сілы абароны спрабуюць замацавацца і ўтрымаць раёны, якія нядаўна ўзялі пад кантроль.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках