29 жнiўня 2024, Чацвер, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка і Азаранка без цяжкасцяў выйшлі ў 3-е кола US Open

3
Сабаленка і Азаранка без цяжкасцяў выйшлі ў 3-е кола US Open
АРЫНА САБАЛЕНКА
ФОТА: GETTY IMAGES

Абедзве тэнісісткі атрымалі перамогі над сваімі спаборніцамі ў двух сэтах.

Беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка выйшлі ў 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША ў Нью-Ёрку.

Арына Сабаленка ў 1/32 фіналу выявілася мацнейшай за італійку Лючыю Бранцэці (76-ю) – 6:3, 6:1. У трэцім коле беларуска сустрэнецца з расейкай Кацярынай Аляксандравай.

Вікторыя Азаранка ў дзвюх партыях падолела Клару Бюрэль з Францыі (56) - 6:1, 6:4. Далей супрацьстаяць Азаранцы будзе кітаянка Вань Яфань з Кітая.

Беларуска Аляксандра Сасновіч і тэнісістка з РФ Каміла Рахімава перамаглі ў першым коле парнага разраду US Open. У 1/32 фіналу беларуска-расейскі дуэт за паўтары гадзіны перамог у двух сэтах тандэм Эліна Аванасян/Катажына Піцер - 6:2, 6:4. У другім раундзе Сасновіч і Рахімава згуляюць з дуэтам Сара Сарыбес Тармо/Марыя Баўзкова.

Агульны прызавы фонд US Open-2024 складае рэкордныя $75 млн, пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па $3,6 млн. У 2023 годзе ў вызначальным паядынку ў жанчын Коры Гаўф з ЗША падолела Арыну Сабаленку. У мужчынскім турніры чацвёрты раз перамог серб Новак Джокавіч, які падолеў у фінале расейца Данііла Мядзведзева.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках