29 жнiўня 2024, Чацвер, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка Шайгу паляцела з Расеі за некалькі гадзін да пачатку вайны

5
Дачка Шайгу паляцела з Расеі за некалькі гадзін да пачатку вайны

Паляцела ў ААЭ.

Ксенія Шайгу, дачка Сяргея Шайгу, які да траўня 2024 года быў міністрам абароны, пакінула Расею ўдзень, 23 лютага 2022 года - за 14 гадзін да пачатку расейскага ўварвання ва Украіну. Гэта вынікае з выцеку баз звестак ФСБ, якія прааналізавала «Агентство».

Ксенія Шайгу вылецела з «Шарамеццева» ў сталіцу ААЭ Абу-Дабі 23 лютага 2022 года а 15:50, вынікае з выцеку. Яна ляцела рэгулярным рэйсам авіякампаніі Etihad. А 6:00 наступнага дня Крэмль апублікаваў зварот Уладзіміра Пуціна аб пачатку ўварвання.

Дачка Шайгу вярнулася ў Расею праз дзень, 25 лютага а 14:25, вынікае з выцеку звестак.

Сяргей Шайгу быў адным з нямногіх прадстаўнікоў расейскага істэблішменту, хто ведаў дакладную дату расейскага ўварвання ва Украіну.

Усяго ў ААЭ з пачатку вайны Ксенія Шайгу лётала 7 разоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках