29 жнiўня 2024, Чацвер, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір сухаземных войск УСУ ўдзельнічаў у таемнай сустрэчы топ-вайскоўцаў краін NATO

Камандзір сухаземных войск УСУ ўдзельнічаў у таемнай сустрэчы топ-вайскоўцаў краін NATO
АЛЯКСАНДР ПАЎЛЮК

Перамовы праходзілі за зачыненымі дзвярыма.

У закрытай сустрэчы вышэйшых вайсковых кіраўнікоў краін-удзельніц NATO браў удзел камандзір сухаземных войск УСУ Аляксандр Паўлюк, паведамляе таблоід Bild са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле інфармацыі таблоіда, сустрэча адбылася 27-29 жніўня ў Дрэздэне.

«Перамовы праходзілі за зачыненымі дзвярыма з аўторка па чацвер. Там жа быў і Аляксандр Паўлюк», - сцвярджае выданне.

У іх узялі ўдзел 35 краін, у асноўным з Еўропы, піша Bild. Сустрэчу прымаў інспектар сухаземных сіл Нямеччыны генерал-лейтэнант Альфонс Майс. У ліку гасцей - генералы з Нідэрландаў, Эстоніі, Гішпаніі, Вялікай Брытаніі, Швэцыі, Албаніі, Грэцыі, ЗША.

Выданне ўдакладняе, што на сустрэчы ішла размова аб новых аператыўных штабах NATO ў Швэцыі і Фінляндыі, існыя пагрозы і вайна Расеі супраць Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках