29 жнiўня 2024, Чацвер, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея засакрэціла статыстыку вытворчасці дызельнага паліва

1
Расея засакрэціла статыстыку вытворчасці дызельнага паліва

Пасля выбухаў на НПЗ.

Пасля серыі пажараў на нафтабазах і нафтаперапрацоўчых заводах Расеі ўлады РФ наклалі грыф «сакрэтна» на новыя звесткі аб выпуску паліва ў краіне. З апублікаванага 28 жніўня даклада Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі канфіскаваны лічбы аб выпуску дызельнага паліва, мазуту, звадкаванага прапану і бутану. Гэтыя звесткі больш не публікуюцца «на падставе пастановы ўрада РФ», паведаміў Расстат, піша «Нямецкая хваля».

У канцы траўня Расстат ужо засакрэціў статыстыку аб выпуску аўтамабільнага бензіну. Мінэнэрга РФ тлумачыла гэты захад геапалітычнай сітуацыяй і пагрозай «маніпулявання рынкам з боку нядобрасумленных удзельнікаў».

У новым каментары федэральнай службы гаворыцца, што «часта статыстычныя звесткі аб вытворчасці маторных паліваў, якія публікуюцца Расстатам, могуць быць выкарыстаныя для неабгрунтаванага ціску на рынак і стварэння штучнага ажыятажу».

Пастанова засакрэціць статыстыку прынятая праз два дні пасля выбуху, які прагрымеў на Омскім нафтаперапрацоўчым заводзе - найбуйнейшым у Расеі. У выніку надзвычайнага здарэння на заводзе, які вырабляе дзясятую частку ўсяго бензіну і дызеля ў краіне, спыніла працу ўстаноўка першаснай перапрацоўкі нафты АВТ-11. У выніку Омскі НПЗ страціў 41% сваёй магутнасці, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу. Прычына інцыдэнту, які пацягнуў за сабой гібель аднаго з працоўных, афіцыйна не раскрываецца.

Летась Омскі НПЗ перапрацаваў 21,28 млн тон нафты і вырабіў 5,07 млн тон аўтабензіну (11,5% ад вытворчасці ў РФ), 8,1 млн тон дызпаліва (9,2%) і 1,63 млн тон авіягазу (15%).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках