29 жнiўня 2024, Чацвер, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ пачаў перадаваць Украіне даходы ад замарожаных актываў РФ

1
ЕЗ пачаў перадаваць Украіне даходы ад замарожаных актываў РФ

€ 1,4 млрд ужо перадалі Кіеву на зброю.

Краіны Еўразвязу, якія будуць пастаўляць Кіеву зброю, пачалі атрымліваць даходы ад замарожаных расейскіх актываў, ЕЗ перадаў ім €1,4 млрд, паведаміў журналістам кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль.

«Мы пачалі выкарыстоўваць даходы ад замарожаных расейскіх актываў. Яны ўжо адпраўленыя Украіне і сябрам ЕЗ, якія будуць даваць праз гэтыя сродкі больш зброі Украіне», - сказаў ён (цытата з «Інтэрфаксу»).

Еўракамісія ў канцы ліпеня абвясціла, што Кіеву выдадуць € 1,5 млрд дапамогі за кошт замарожаных актываў. 90% сродкаў пойдзе на закупку «прыярытэтнага вайсковага абсталявання», гэта значыць сродкаў СПА і артылерыйскіх боепрыпасаў, астатняе - на аднаўленне Украіны.

Усяго ў заходніх дзяржавах у рамках санкцый праз вайсковыя дзеянні ва Украіне заблакаваныя расейскія актывы на суму каля $280 млрд (€260 млрд). Больш за дзве траціны захоўваюцца на рахунках бэльгійскага дэпазітарыя Euroclear, у 2023 годзе яны прынеслі € 4,4 млрд чыстага прыбытку. У ЕЗ мяркуюць, што да 2027 года агульны прыбытак можа дасягнуць €15-20 млрд.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках