29 жнiўня 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы — аб вызваленні Пачобута: Спрабуем розныя ідэі

8
Кіраўнік МЗС Польшчы — аб вызваленні Пачобута: Спрабуем розныя ідэі
РАДАСЛАЎ СІКОРСКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

Са слоў Радаслава Сікорскага, адна з іх можа спрацаваць.

Беларускія ўлады ведаюць, што трэба зрабіць для паляпшэння стасункаў з Польшчай і ЕЗ, а для вызвалення палітвязня журналіста Анджэя Пачобута Варшава спрабуе «розныя ідэі», распавёў TVP кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі.

Міністр паведаміў, што польскі бок падтрымлівае "ўскосныя кантакты" з палітвязнем Анджэем Пачобутам, аднак "добрых навін" пакуль няма.

- За апошні час на волю [у Беларусі] выйшлі дзясятак, а можа быць, нават некалькі дзясяткаў чалавек, на жаль, Анджэя Пачобута сярод іх няма. Але беларускі рэжым ведае, што рабіць, калі ён хоча паляпшэння стасункаў з Польшчай і Еўрапейскім звязам, - заявіў Сікорскі.

Ён запэўніў, што Польшча будзе працягваць ціск на Беларусь, напрыклад, у сферы гандлю.

— Хачу нагадаць, што Анджэй Пачобут ужо тры гады сядзіць у лукашэнкаўскай турме — мы спрабуем розныя ідэі, спадзяюся, што адна з іх нарэшце спрацуе, — дадаў міністр.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках