29 жнiўня 2024, Чацвер, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска прытуліла дома ваверчаня: яно было шалёным

12
Беларуска прытуліла дома ваверчаня: яно было шалёным
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА CHARTER97.ORG

Звярок паводзіў сябе мірна, а потым раптам накінуўся і пакусаў гаспадыню.

28 жніўня ў Менскую раённую ветэрынарную станцыю звярнулася жанчына са шматлікімі ўкусамі. Высветлілася, што напярэдадні яна падабрала ў Ратамцы маленькае ваверчаня і аднесла дадому. Звярок паводзіў сябе мірна, а потым раптам накінуўся і пакусаў гаспадыню. Лекары пацвердзілі страшную здагадку: гадаванец быў заражаны вірусам шаленства. Падрабязнасцямі дзеліцца Pristalica.

Цяпер жанчыне трэба прайсці курс антырабічных прышчэпак. А ветэрынары тым часам будуць заняты спробамі засцерагчы астатніх жыхароў горада.

- Паколькі невядома, дзе да гэтага пражываў звер, на вуліцы Банькоўшчыне і ў яе наваколлях нашы спецыялісты раскідаюць прынады з вакцынай ад шаленства, - распавяла намесніца галоўнага лекара Менскай раённай ветэрынарнай станцыі Іна Кручанава.

Таксама галоўная лекарка расказала пра 12 выпадкаў заражэння шаленствам, якія былі зафіксаваныя сёлета. Рост выяўлення такіх выпадкаў спецыялістка патлумачыла звычкай жыхароў Менскага раёна падбіраць бяздомных жывёл.

- Кусалі лісы, вожыкі, мышы, каты і сабакі. У большасці выпадкаў людзі прымаюць у сябе бадзяжных жывёл, якіх рэдка паказваюць ветэрынару , - распавяла Кручанава.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках