29 жнiўня 2024, Чацвер, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін сабраўся ў Манголію

18
Пуцін сабраўся ў Манголію

Візіт на "гістарычную радзіму" адбудзецца 3 верасня.

Дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін у пачатку наступнага тыдня, 3 верасня, прыедзе з афіцыйным візітам у Манголію, паведаміла прэс-служба Крамля.

Там нагадалі, што расейскага кіраўніка запрасіў прэзідэнт Манголіі Ухнагійн Хурэлсух. Пуцін прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 85-годдзя супольнай перамогі савецкіх і мангольскіх вайскоўцаў над японскімі на рацэ Халхін-Гол.

Чакаецца, што Пуцін таксама сустрэнецца са старшынём Вялікага дзяржаўнага Хурала (парламента) Манголіі Дашзэгвійн Амарбаясгаланам і прэм'ер-міністрам краіны Лувсанамсрайн Оюун-Эрдэнэ.

Нагадаем, Вялікая Мангольская дзяржава Чынгісхана панавала ў Раеі 240 гадоў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках