29 жнiўня 2024, Чацвер, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Думала, што ў Беларусі ўсё па 3 капейкі»

9
«Думала, што ў Беларусі ўсё па 3 капейкі»

Шматдзетныя бацькі паказалі чэк на закупы да школы.

Муж і жонка, якія выхоўваюць 15 дзяцей (сваіх і ўсыноўленых), размясцілі ў TikTok ролік, у якім паказалі, колькі выдаткавалі на некаторыя пакупкі да школы. Многія гледачы відэа жахнуліся выніковай суме ў чэку. Каментатар з іншай краіны і зусім здзівіўся тым, “як у вас усё дорага”, піша “Зеркало”.

Саша і Ліра гадуюць 15 дзяцей, з іх сем школьнікаў, тры садкоўцы адзін студэнт. Нядаўна муж і жонка закупіліся адзеннем і канцылярскімі таварамі для новага навучальнага года. Пакупкі змясціліся ў некалькі мяшкоў. Чэк з крамы быў даўжынёй блізу метра, выніковая сума склала 2 893 рублі 77 капеек.

Для хлопчыкаў з адзення набылі тры дзелавыя гарнітуры, дзве кашулі, спартыўныя строі, кофты.

Шмат закупілі канцылярскіх тавараў: вокладкі, каляровую паперу, кардон, альбомы, папкі, нажніцы, пэндзлікі, цыркулі, вееры з лічбамі і літарамі, клей, падліковыя палачкі, пластылін і дошкі для яго, сшыткі, дзённікі, фарбы, контурныя карты і іншае.

- Вельмі шмат чаго мы яшчэ не ўзялі, - адзначыла мама дзяцей.

@sashalira_15 👉 Instagram: @mama__lira 👉 Telegram : t.me/sashalira15 👉 youtube: youtube.com/@sashalira15 #sashalira #многодетнаямама #многодетныйпапа #15детей #дети #моясемья #многодетнаясемья #longervideos ♬ Piano melody for loved ones(1258931) - naopapa

Каментатары жахнуліся з-за сумы, якую пара выдаткавала на гэтыя пакупкі. Былі водгукі ад людзей, якія жывуць у іншых краінах: нехта паведамляў, што ў іх усе гэтыя тавары абыдуцца танней, а некаторыя адзначалі, што ў іх такія ж кошты.

Вось некаторыя каментары, якія пакінулі пад відэа:

“Гэта для тых, хто думае, што ў школу вельмі лёгка сабраць. Усё не вельмі танна, асабліва на такую колькасць дзяцей. Дзякуй богу, што яшчэ нешта засталося з мінулага года”.

"З глузду з’ехаць!"

“Я таксама ў шоку. Майму застаўся апошні год. Сёння яго сабрала, 50 еўраў пайшло. Гэта на Кіпры. Майкі белыя і чорныя, шорты для фізкультуры, пенал і тэчкі”.

“Для дваіх толькі канцэлярскія тавары купіла - 150 еўраў. Калі ў школу пойдуць, то трэба будзе яшчэ грошы здаваць на сшыткі ўсякія. Ну яшчэ і рэчы трэба падкупіць”.

“Гэтае відэа трэба паказаць тым, хто кідаецца на шматдзетных, што гэтым сем'ям усё дастаецца бясплатна”.

"Гэта толькі пачатак пакупак, да канца навучальнага года будуць яшчэ дапаўняцца тавары".

“На адно дзіця толькі на канцылярыю дачка выдаткавала 130 рублёў. Купіла яшчэ не ўсё. Адзенне і абутак трэба асобна браць”.

“А яшчэ дадайце кошты на гурткі”.

“Ого! Амаль 1000 даляраў, што ў вас за кошты? Я думала, што ў Беларусі ўсё каштуе па 3 капейкі”.

“На аднаго амаль такую ж суму выклалі. Гэта ўнуку, другі клас”.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках