29 жнiўня 2024, Чацвер, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшы бамбардзір каманды Бэльгіі перайшоў з «Чэлсі» ў «Напалі»

Найлепшы бамбардзір каманды Бэльгіі перайшоў з «Чэлсі» ў «Напалі»

Італьянскі клуб заплаціць за Лукаку €30 млн.

Бэльгійскі нападнік Рамэлу Лукаку перайшоў з лонданскага «Чэлсі» ў «Напалі», паведаміла прэс-служба італьянскага клуба.

Sky Sports піша, што неапалітанцы заплацілі за 31-гадовага футбаліста €30 млн. Журналіст Фабрыцыё Рамана паведамляў, што кантракт з Лукаку разлічаны на тры гады.

Лукаку быў гульцом "Чэлсі" ў 2011-2014 гадах, а ў 2021-м вярнуўся ў клуб, які аддаваў яго ў арэнду чатыром камандам.

Таксама Лукаку на працягу кар'еры быў гульцом «Андэрлехта», «Эвертана», «Манчэстэр Юнайтэд» і «Інтэра».

У камандзе Бэльгіі Лукаку з 2010 года правёў 119 матчаў і забіў 85 галоў, ён з'яўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі каманды.

Улетку «Напалі» ўзначаліў Антоніа Контэ. Неапалітанскі клуб, які ў 2023 годзе стаў чэмпіёнам, у мінулым сезоне заняў толькі дзясятае месца ў Серыі А.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках