29 жнiўня 2024, Чацвер, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна страціла знішчальнік F-16

46
Украіна страціла знішчальнік F-16

Прычына катастрофы пакуль невядомая.

Знішчальнікі F-16 Узброеных Сіл Украіны былі задзейнічаныя падчас адбіцця нападу РФ 26 жніўня. Падчас заходу на наступную цэль з адным з самалётаў была страчаная сувязь.

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

Са звестак Генштаба УСУ, падчас паветранага бою самалёты F-16 прадэманстравалі сваю высокую эфектыўнасць, бартавым узбраеннем былі збітыя чатыры крылатыя ракеты ворага.

Аднак падчас заходу на наступную цэль з адным з самалётаў была страчаная сувязь. Пазней высветлілася, што самалёт пацярпеў катастрофу, лётчык загінуў.

«Для высвятлення прычын аварыі прызначаная спецыяльная камісія МАУ, якая працуе ў раёне падзення самалёта», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках