30 жнiўня 2024, Пятніца, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барэль: Многія дзяржавы ЕЗ падтрымалі аперацыю УСУ ў Курскай вобласці

2
Барэль: Многія дзяржавы ЕЗ падтрымалі аперацыю УСУ ў Курскай вобласці

Яна «нанесла ўдар па пуцінскім наратыве».

Топ-дыпламат Еўрапейскага Звязу Жазэп Барэль заявіў, што многія прысутныя на нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў-чальцоў падтрымалі аперацыю Узброеных Сіл Украіны ў Курскай вобласці.

Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі аб выніках пасяджэння ў Брусэлі ў чацвер.

Барэль нагадаў свае словы аб тым, як контрнаступальная аперацыя Украіны на Куршчыне «нанесла ўдар па пуцінскім наратыве».

«Украіна паказала стратэгічную дзёрзкасць і ператварыла наратыў Пуціна аб «спецыяльнай аперацыі» на цалкам бескарысны», - дадаў топ-дыпламат Еўразвязу.

Ён расказаў, што на пасяджэнні кіраўнікоў МЗС «многія дзяржавы-чальцы выказалі падтрымку Курскай аперацыі» як часткі неад'емнага права Украіны на самаабарону ў адпаведнасці са Статутам ААН.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках