30 жнiўня 2024, Пятніца, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для школьнікаў будзе бясплатны праезд у грамадскім транспарце

4
Для школьнікаў будзе бясплатны праезд у грамадскім транспарце

З 1 верасня.

Бясплатны праезд у гарадскім транспарце будзе даступны школьнікам з 1 верасня. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна 27 жніўня 2024 года №630, якая афіцыйна апублікаваная на партале pravo.by.

Школьнікі, якія атрымліваюць агульную сярэднюю і спецыяльную адукацыю, маюць права на бясплатны праезд на аўтобусах, тралейбусах, трамваях, метро ў населеных пунктах месца жыхарства (месца знаходжання) і месцы вучобы з 1 верасня да 30 чэрвеня.

Каб ехаць бясплатна, дзіцяці трэба будзе паказаць карту навучэнца (вучнёўскі білет) або даведку аб тым, што яно з'яўляецца школьнікам — у даведцы павінен быць пазначаны пункт месца жыхарства (знаходжання) і месца вучобы.

Такі бясплатны праезд для школьнікаў быў і раней, проста льготы не дзейнічалі на летніх вакацыях.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках