30 жнiўня 2024, Пятніца, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Клімат у Беларусі можа стаць такім жа, як у Турцыі.

11
Навукоўцы: Клімат у Беларусі можа стаць такім жа, як у Турцыі.

Да канца XXI стагоддзі.

Навукоўцы прагназуюць, што клімат у Беларусі можа стаць такім самым, як у Турцыі. Але не хутка - толькі да канца XXI стагоддзя, піша БелТА.

Сіноптыкі нагадваюць, што для жніўня кліматычная норма для Беларусі - +18 градусаў. А ў нашай краіне трымаецца больш за +30. За лета 2024-га максімальная тэмпература паветра была зафіксавана 13 ліпеня на станцыі Жыткавічы і склала 37,9 градуса. Абсалютны максімум - 38,9 градуса - зарэгістраваны 8 жніўня 2010-га ў Гомелі. Гэта самая высокая тэмпература, якая зафіксавана на тэрыторыі Беларусі за ўвесь перыяд метэаралагічных назіранняў.

Паводле апошніх звестак, сярэднедзённыя тэмпературы паветра на 2-8 градусы перавышаюць кліматычную норму, а ў пачатку наступнага тыдня стануць яшчэ вышэйшыя. Чакаецца, што спякотнае і пераважна сухое надвор'е пратрымаецца ў Беларусі яшчэ як мінімум першую дэкаду верасня.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках