30 жнiўня 2024, Пятніца, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропе дамовіліся не прызнаваць абранне Мадуры прэзідэнтам Венесуэлы

3
У Еўропе дамовіліся не прызнаваць абранне Мадуры прэзідэнтам Венесуэлы

"Сябар" Лукашэнка саступіў на выбарах.

Міністры замежных спраў Еўрапейскага Звязу на пасяджэнні ў чацвер, 29 жніўня, падтрымалі прапанову не прызнаваць легітымнасці Нікаласа Мадуры як абранага прэзідэнта Венесуэлы.

Аб гэтым на брыфінгу пасля пасяджэння заявіў топ-дыпламат ЕЗ Жазэп Барэль.

Барэль заявіў, што міністры ЕЗ пры абмеркаванні сітуацыі ў Венесуэле дамовіліся "абараняць дэмакратычны працэс" і падтрымліваць шчыльны кантакт з апазіцыяй.

“Паколькі не было ніякай верыфікацыі (галасоў. - Рэд.) і, баюся, ніколі не будзе, мы не можам прыняць легітымнасць Мадуры як абранага прэзідэнта. Рада (ЕЗ. - Рэд.) пастанавіла, што Мадура не мае дэмакратычнай легітымнасці як прэзідэнт», - дадаў ён.

Топ-дыпламат ЕЗ растлумачыў, што Мадура застаецца прэзідэнтам Венесуэлы "дэ-факта", але ЕЗ адмаўляе "яго дэмакратычную легітымнасць на аснове выніку, які нельга верыфікаваць".

Таксама міністр Еўразвязу дамовіліся і надалей звяртаць увагу на парушэнні правоў чалавека ў Венесуэле, патрабаваць вызвалення затрыманых апазіцыянераў і журналістаў, а таксама падтрымліваць рэгіянальныя намаганні ў развязанні крызісу.

Выбарчая рада Венесуэлы афіцыйна абвясціла пераможцам выбараў, якія адбыліся 28 ліпеня, Нікаласа Мадура, які знаходзіцца ва ўладзе з 2013 года. Апазіцыя краіны заяўляе, што, згодна з падлікам блізу 90% галасоў, перамог яе кандыдат Эдмунда Гансалес.

Пасля выбараў прыхільнікі Гансалеса выйшлі на вуліцы з пратэстамі, што прывяло да здушэння акцый сіламі бяспекі і ўзброенымі праўладнымі бандамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках