Тһе Тelegraph: надыходзіць канец «святой Зямлі» Пуціна
7- 3.08.2024, 11:09
- 30,224
Заходняя зброя «дацягнулася» да яе.
УСУ знішчаюць ЗРК войска РФ, пакідаючы Крымскі мост без абароны. Заходнія эксперты выказалі ўпэўненасць, што ён рана ці позна будзе разбіты. Азоўскае мора раней было запоўненае караблямі РФ, але пасля ўцёкаў Чарнаморскага флоту Крымскі мост і сам паўвостраў сталі менш бяспечнымі. Акваторыя Азоўскага мора цяпер « знаходзіцца пад пагрозай заходняй зброі», заявілі ў артыкуле Тhe Тelegraph.
«Пытанне часу, калі Керчанскі мост абрынецца і Крым будзе адрэзаны», - заявіў аглядальнік выдання. Аўтар падкрэсліў, што ў небяспецы не толькі Крым, але і ўся Растоўская вобласць. Ён папярэдзіў, што варта чакаць, калі «Крымскі мост будзе перацяты УСУ, а ізаляваным апынецца не толькі паўвостраў, але і войска РФ на Дняпры».
У Тһе Тelegraph мяркуюць, што страта базы ў Севастопалі падзейнічае куды больш згубна для РФ, чым мяркуюць у Крамлі.
Усё праз больш чым 10 гадоў прапаганды пра «ўз'яднанне зямель» і пазіцыянаванне Крыма як «Святой Зямлі Пуціна».