21 снежня 2024, Субота, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: У Расеі арыштавалі важнага военачальніка пасля няўдач на фронце

3
ISW: У Расеі арыштавалі важнага военачальніка пасля няўдач на фронце

Яго дывізія нядаўна страціла частку тэрыторый у Луганскай вобласці.

Расейскія ўлады 2 жніўня арыштавалі былога намесніка камандзіра па тыле 144-й мотастралковай дывізіі 20-й агульнавайсковай арміі Маскоўскай вайсковай акругі, палкоўніка Дзмітрыя Пяшкова.

Пра гэта гаворыцца ў новай справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Паводле інфармацыі расейскага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва ТАСС, праваахоўныя органы арыштавалі Пяшкова, абвінаваціўшы яго ў крадзяжы харчовых пайкоў для расейскіх жаўнераў, якія ваююць ва Украіне. Пяшкоў не прызнаў сябе вінаватым.

Аналітыкі ISW паведамляюць, што арышт Пяшкова, імаверна, з'яўляецца часткай мэтанакіраваных намаганняў Крамля па ліквідацыі высокапастаўленых чыноўнікаў Міністэрства абароны Расеі. Гэта можа быць выкарыстана для ўскоснага пакарання камандзіраў за няўдачы іх падраздзяленняў або для таго, каб утрымліваць у шэрагах расейскіх Узброеных Сіл лаяльных і паслухмяных афіцэраў.

Падраздзяленні 144-й мотастралковай дывізіі праводзяць наступальныя аперацыі ля населеных пунктаў Цернаў і Неўскага ў Луганскай вобласці, аднак з абмежаваным поспехам. Яны нядаўна страцілі частку тэрыторыі праз украінскія контратакі ў гэтым раёне.

Таксама ў справаздачы ISW гаварылася аб тым, што наступальныя аперацыі РФ на ўсходзе і паўночным усходзе Украіны маюць на мэце аслабіць здольнасць ВСУ назапашваць чалавечыя рэсурсы і матэрыяльна-тэхнічныя сродкі, неабходныя для таго, каб перахапіць ініцыятыву на поле бою і правесці контрнаступленне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках