21 снежня 2024, Субота, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мазырскі НПЗ утрая скараціў аб'ёмы вытворчасці

13
Мазырскі НПЗ утрая скараціў аб'ёмы вытворчасці

Чыннікам можа быць не толькі неабходнасць рамонту.

Мазырскі НПЗ дагэтуль не аднавіў аб'ёмы вытворчасці пасля вымушанага спынення праз страту электразабеспячэння ў сярэдзіне ліпеня. Чыннікам можа быць не толькі неабходнасць рамонту.

Мазырскі НПЗ знізіў аб'ёмы вытворчасці да 11 тысяч тон за дзень. Гэта ўтрая менш за магчымасці вытворчых магутнасцей нафтаперапрацоўшчыка. Пра гэта паведаміла «Флагштоку» крыніца, знаёмая з сітуацыяй на прадпрыемстве.

Зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці адбылося пасля энэргетычнага блэкаўта, звязанага з наступствамі ўрагану, які пранёсся над рэгіёнам 14 ліпеня 2024 года.

Са слоў крыніцы, да ліпеньскага надзвычайнага здарэння аб'ёмы вытворчасці Мазырскага НПЗ складалі больш за 30 тысяч тон за дзень. Такім чынам, загрузка магутнасцей скарацілася прыкладна ўтрая. Паніжаны ўзровень загрузкі плануецца на ўвесь жнівень.

Сёлета гэта ўжо другі выпадак падзення загрузкі вытворчых магутнасцей МНПЗ. Першы раз гэта было звязанае з правядзеннем капітальнага рамонту. Аб прычынах цяперашняга зніжэння кіраўніцтва прадпрыемства не паведамляе.

На думку спецыяліста, прычынамі зніжэння аб'ёмаў вытворчасці можа з'яўляцца не толькі неабходнасць правядзення рамонтных работ, але і эканамічная кан'юнктура. У апошнія часы знізілася эканамічная эфектыўнасць вытворчасці, што можа быць дадатковым стымулам скарачэння загрузкі.

Эканамічны стымул да скарачэння аб'ёмаў вытворчасці пацвярджае і статыстыка Белстата.

Да канца траўня 2024 года чыстая страта прадпрыемстваў Мазырскага раёна, у якой большая частка належаць МНПЗ, склала 249,1 млн BYN. З пяці месяцаў толькі ў сакавіку ў раёне назіралася дадатная дынаміка па прыбытку.

Заўважым, што ў траўні Мазырскі НПЗ пачаў пастаўкі авіяцыйнага паліва ў Расею, аднак да прыкметных станоўчых змен у галіне фінансаў гэта не прывяло. Больш за тое, чыстая страта за травень рэгіёну вырасла ўтрая ў параўнанні з красавіком.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках