21 снежня 2024, Субота, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лётчык раскрыў, на што здольны нават адзін F-16

15
Лётчык раскрыў, на што здольны нават адзін F-16

Размова ідзе пра вялізны спектр магчымасцяў.

Украіна магла атрымаць знішчальнікі F-16. Паводле папярэдняй інфармацыі гаварылася пра 6 самалётаў і нават такую колькасць можна эфектыўна выкарыстоўваць.

Эфектыўнасць F-16 будзе залежаць ад іх колькасці. Пра гэта «24 Каналу» расказаў ваенны эксперт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан, дадаўшы, што для выканання поўнага комплексу задачаў спатрэбіцца прынамсі адна брыгада самалётаў, гэта значыць блізу 40 бартоў.

Як могуць выкарыстоўваць F-16

Вельмі важна, з якімі сродкамі паразы паступяць самалёты. Гаворыцца пра ракеты, бомбы рознага ўзроўню. Бо адзін борт можа ўзяць 120 найменняў узбраення. Нешта ўжо ёсць ва Украіне і мы гэта выкарыстоўваем. Знішчальнікі толькі дададуць функцыянальнасці гэтым сродкам.

– Для таго каб пашырыць магчымасці самалёта, трэба павялічыць наменклатуру сродкаў паразы, якія нам перадаюць, пачынаючы ад процітанкавых ракетаў і сканчаючы крылатымі. Таму спектр магчымасцяў вельмі вялікі, – сказаў Раман Світан.

Усё будзе залежаць ад колькасці і відаў зброі, якую мы атрымаем. Але нават адзін F-16 зможа выканаць даволі сур'ёзную працу. Напрыклад, паднімаць у неба вялікую колькасць ракетаў або бомбаў.

– Цяпер 6 самалётаў будзе даволі, каб выкарыстоўваць тыя партыі сродкаў паразы, якія ў пачатку нам дадуць. А ўжо паступова з павелічэннем колькасці самалётаў, будзе расці спектр узбраення, – падкрэсліў лётчык-інструктар.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках