21 снежня 2024, Субота, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікер ВМС УСУ раскрыў, колькі ў расейцаў засталося падводных носьбітаў «Калібраў»

Спікер ВМС УСУ раскрыў, колькі ў расейцаў засталося падводных носьбітаў «Калібраў»

Усе яны стаяць у Новарасійску.

Спікер Ваенна-марскіх сілаў Узброеных сілаў Украіны Дзмітрый Плетэнчук расказаў «Апострофу», колькі засталося ў расейцаў падлодак – носьбітаў ракетаў «Калібр» пасля знішчэння падводнай лодкі «Растоў-на-Доне».

Паводле ягоных словаў, знішчаны 2 жніўня 2024 г. «Растоў-на-Доне» стаяў у сухім доку на рамонце на Севастопальскім марскім заводзе. Сілам абароны Украіны, у тым ліку ВМС УСУ, удалося яго падбіць і патапіць. Пры гэтым Плетэнчук не ўдакладніў, якім чынам гэта было зроблена.

Паводле словаў спікера ВМС УСУ, у расейцаў застаюцца 3 падлодкі – носьбіты «Калібраў» у Чорным моры. Усе яны стаяць у Новарасійску. Усе яны – праект 636 «Варшавянка». Таксама ў Чорным моры ў расейцаў застаецца яшчэ адна падлодка пад назвай «Алроса» – праекта 877В «Палтус». Ён не з'яўляецца носьбітам «Калібраў».

Сілы абароны Украіны ўжо падбівалі названы «Растоў-на-Доне» – у 2023 годзе. Пры дапамозе ракетаў Storm Shadow. Але тады яго не атрымалася затапіць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках