Сырскі даклаў Зяленскаму пра новыя ўдары па РФ
2- 3.08.2024, 20:47
- 5,846
Кожны такі ўдар набліжае справядлівае заканчэнне вайны, заявіў прэзідэнт Украіны.
Галоўны камандзір УСУ, генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі даклаў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму дэталі новых удараў па аб'ектах у Расеі. Пра гэта расказаў Зяленскі ў сваім вечаровым звароце да ўкраінцаў 3 жніўня.
«Перш за ўсё сёння – падзяка кожнаму ўкраінскаму воіну і ўсім, хто працуе ў “абаронцы” за ўдары па расейскіх аэрадромах, нафтаперапрацоўцы і лагістыцы. Гэта найбольш эфектыўна – калі наступствы расейскай вайны вяртаюцца дадому ў Расею і калі на акупаванай тэрыторыі ўкраінскай дзяржавы ў ворага няма ніводнага спакойнага месца», – адзначыў ён.
Паводле ягоных словаў, кожны такі ўдар набліжае справядлівае заканчэнне вайны:
«Справядлівае для нас, для свету, для Украіны, для ўсіх, хто шануе жыццё».