Тры геніяльныя серыялы, ад якіх складана адарвацца
10- 3.08.2024, 21:35
- 19,340
Адзін з іх дэтэктыўны.
Далёка не ўсе серыялы, якія прадаўжаюцца некалькі гадоў, застаюцца стабільна якаснымі цягам усіх сезонаў. Нават самыя рэйтынгавыя з іх, такія як «Гульня пасадаў» або «Картачны домік», расчаравалі прыхільнікаў апошнімі эпізодамі.
«Кіно 24» раскажа пра 3 серыялы, якія доўжыліся пэўны перыяд часу, але іх першыя і апошнія эпізоды паспяховыя на адным узроўні. Гэтыя тэлешоу можна назваць бездакорнымі ад пачатку да канца.
«Твін Пікс»
Першы паказ: 1990
Колькасць сезонаў: 3
Рэйтынг IMDb: 8.8
Дэтэктыўны серыял сёння называюць творам мастацтва, бо ён змяніў традыцыйнае ўяўленне пра тэлевізію і кіно. «Твін Пікс» быў той карцінай, кожную серыю якой хацелася адчайна чакаць кожны дзень.
Падзеі разгортваюцца ў правінцыйным мястэчку, дзе адбываецца жорсткае забойства старшакласніцы Лоры Палмер. Расследаваць загадкавае злачынства прыязджае спецыяльны агент ФБР Дэйл Купер. У ходзе следства ён даведаецца шмат жудаснага пра горад.
«Ва ўсе цяжкія»
Першы паказ: 2008
Колькасць сезонаў: 5
Рэйтынг IMDb: 9.5
Культавы серыял расказвае пра падзеі, якія адбываюцца ў Альбукерку. Уолтар Уайл, школьны настаўнік хіміі, атрымлівае несуцяшальны дыягназ – рак лёгкіх. Ён пускаецца ва ўсе цяжкія ў жаданні забяспечыць сям'ю, пачынаючы вырабляць метамфетамін са сваім былым вучнем Джэсі Пінкманам.
Гэты серыял здольны выклікаць залежнасць. Кіно цягам пяці суцэльных сезонаў даследуе, як звычайны сем'янін можа ператварыцца ў злыдня.
«Чарнобыль»
Першы паказ: 2019
Колькасць сезонаў: 1 (5 серый)
Рэйтынг IMDb: 8.8
Серыял расказвае пра падзеі 1986 года, звязаныя з Чарнобыльскай катастрофай. Гэта экранізаваныя аповеды тых, хто выжыў пасля выбуху на найбуйнейшай электрастанцыі краіны. Паводле сюжэту, апавяданне вядзецца ад імя Валерыя Лягасава, які расказвае пра прычыны і ліквідацыю наступстваў катастрофы.
Міні-серыял атрымаў станоўчыя водгукі за рэалістычны малюнак катастрофы і трагічных падзей. Яго намінавалі на мноства ўзнагародаў, бо шоу ўважаецца за адно з найлепшых.