Лукашыстаў напалохаў верш Янкі Купалы
43- 30.08.2024, 18:08
- 26,388
Верш «Хто ты гэткі?» прызналі «экстрэмісцкім матэрыялам».
Верш Янкі Купалы «Хто ты гэткі?» унесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, заўважылі праваабаронцы «Вясны».
Яны звярнулі ўвагу, што ў студзені ў спіс быў дададзены шэраг кампазіцый. Зрэшты, «экстрэмісцкімі» сталі відэакліп і тэкст песні «Не быць скотам» гурта «Ляпіс Трубяцкой». Гэта і ёсць верш класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы «Хто ты гэткі?». Упершыню ён быў апублікаваны 1 лютага 1908 года ў газеце «Наша Нiва».
Таксама ў «экстрэмісцкі спіс» дадалі тэксты, відэакліпы і вытворныя творы песень «Не жадаю», «Лукашэнка» і «Сыходзь».
Усе яны сталі «экстрэмісцкімі» на пастанову Барысаўскага раённага «суда» ад 26 студзеня 2024 года.
Раней «суды» ў Беларусі прызнавалі «экстрэмісцкім» двухтомнік іншага класіка - Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, але потым скасавалі гэтую пастанову.