Пратэсты правых у Вялікай Брытаніі перараслі ў марадзёрства
34- 4.08.2024, 14:45
- 16,680
Паліцыя бяссільная.
У Вялікай Брытаніі пракацілася хваля пратэстаў і сутыкненняў пасля нападу з нажом на дзіцячы танцавальны клас у Саўтпарце, ахвярамі якога сталі трое дзяцей. Улады рыхтуюцца да новых беспарадкаў напярэдадні запланаваных мітынгаў у Ратэрэме, Рашмуры, Уэймуце, Мідлзбара і Ланкастэры.
У сваю чаргу марадзёры карыстаюцца выпадкам і рабуюць крамы па ўсёй Брытаніі. Пра гэта паведамляе Daily Mail.
Напярэдадні вечарам 3 жніўня паліцыянты былі даведзеныя да мяжы, калі баі пачаліся ад Брыстоля і Стоўка да Ліверпуля, Манчэстэра і Хала. Марадзёры грамілі крамы, а таксама палілі будынкі і аўтамабілі. У выніку сутыкненняў некалькі паліцыянтаў былі шпіталізаваныя.
Пратэстоўцы разбуралі і падпальвалі крамы, а нажывай марадзёраў часцей за ўсё станавіліся алкаголь, адзенне і электроніка. Гэта адбылося пасля таго, як на вуліцах Вялікай Брытаніі ўспыхнула напружанасць, выкліканая забойствам дзяцей у Саўтпарце.
ліжэйшыя дні праваахоўныя органы плануюць задзейнічаць дадаткова 4000 супрацоўнікаў для барацьбы з марадзёрамі. У сваю чаргу прэм'ер-міністр сэр Кейр Стармер паабяцаў поўную падтрымку дзеянням паліцыі ў барацьбе з «экстрэмістамі, якія спрабуюць сеяць нянавісць шляхам запалохвання супольнасцяў». Ён правёў экстранныя перамовы з міністрамі наконт беспарадкаў у некаторых частках Англіі.
У выніку сутыкненняў паміж натоўпам і супрацоўнікамі паліцыі ў горадзе Мерсісайд двое супрацоўнікаў паліцыі трапілі ў лякарню, як мяркуецца, з пераломамі сківіцы і носа. У Ліверпулі хуліганы падпалілі гарадскую бібліятэку Spellow Hub, якая адчынілася некалькі гадоў таму. Больш за тое, неправераныя паведамленні ў сацыяльных сетках мяркуюць, што мужчына быў зарэзаны ў Сток-он-Трэнт. Аднак паліцыя Стафардшыра адмаўляе, што ў горадзе адбыўся напад, і ніякіх паведамленняў пра нажавыя раненні ў паліцыю ці экстранныя службы не паступала.