Расейцы сур'ёзна запанікавалі праз магутны пажар у Растоўскай вобласці
8- 4.08.2024, 19:06
- 9,206
Агонь ушчыльную падабраўся да нафтабазы і асфальтавага завода.
У Расеі ўдзень 4 жніўня ўспыхнуў чарговы магутны пажар. У Азове Растоўскай вобласці загарэлася трава, агонь ушчыльную падабраўся да нафтабазы і асфальтавага завода, піша obozrevatel.com.
Мясцовыя жыхары расказваюць, што палае прамзона і скардзяцца на з'едлівы пах гару ў паветры, расейскае МНС захоўвае мёртвае маўчанне, а прапагандысты змрочна прагназуюць, што "ірвануць можа так, што мала не здасца".
Паведамленні аб магутным пажары ў прамзоне Азова пачалі з'яўляцца ў мясцовых пабліках а 17 гадзіне вечара.
"Эпічны пажар прама зараз назіраюць жыхары горада Азова Растоўскай вобласці РФ. У мясцовых Telegram-каналах пішуць, што гарыць прамзона і скардзяцца на з'едлівы пах у паветры", - піша адзін з расейскіх Telegram-каналаў.
У сеціве таксама паведамляецца, што над месцам узгарання ў паветра паднімаецца велізарны слуп чорнага дыму, ён настолькі велізарны, што бачны з Батайска і заходняй часткі Растова.
«Паводле інфармацыі з месца, ландшафтны пажар мог перакінуцца на склады. Афіцыйнай інфармацыі ад МНС пакуль няма», - піша адзін з паблікаў.
Тым часам відавочцы гавораць пра «атаку дронаў на нафтабазу».
Мясцовыя жыхары скардзяцца на гар і дым у суседніх з Азовам населеных пунктах.
Пазней стала вядома, што гарыць прамзона. Пачалося ўсё з узгарання травы, агонь за лічаныя хвіліны перакінуўся на склады, між іншым склад гаруча-змазачных матэрыялаў, а таксама на асфальтны завод, а пасля - у шчыльную падабраўся да рэзервуараў нафтасховішча.
"Пра наступствы, у выпадку іх узгарання, нават не хочацца казаць: можа ірвануць так, што мала не здасца", "Падобна на тое, справа пахне газай.... МНС тым часам захоўвае маўчанне", – гавораць прапагандысты.