22 студзеня 2025, Серада, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналена Бербок назвала «надзейны сродак стрымлівання» Расеі

10
Аналена Бербок назвала «надзейны сродак стрымлівання» Расеі
АНАЛЕНА БЕРБОК

Неабходная пэўная зброя.

Пагадненне Нямеччыны і ЗША аб размяшчэнні на нямецкай тэрыторыі амерыканскіх ракет далёкага радыусу дзеяння можа стаць "надзейным сродкам стрымлівання" Расеі. Аб гэтым заявіла міністр замежных спраў Нямеччыны Аналена Бербок, паведамляе DW.

Бербок адзначыла неабходнасць размяшчэння дальнабойных ракет, спасылаючыся на пагрозу, якую Расея нясе для еўрапейскай бяспекі.

"Фармаваць замежную палітыку сёння азначае прызнаць, што прынцып надзеі не абароніць нас ад пуцінскай Расеі", – заявіла Бербок.

Кіраўніца МЗС Нямеччыны адзначыла, што цяпер краіну абараняюць інвестыцыі ва ўласную бяспеку і сілу. З ейных слоў, гэта "ўключае пастанову аб разгортванні амерыканскіх сістэм узбраенняў вялікай далёкасці".

Бо зараз ФРГ мае патрэбу ў "надзейным стрымліваючым фактары" супраць Расеі, "які таксама абараняе палякаў, балтыйскія народы і фінаў - нашых партнёраў, якія маюць прамую мяжу з Расеяй і адчулі на сабе, як яна выкарыстоўвае гібрыдныя захады на мяжы ў апошнія месяцы".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках