«Самы дзіўны бой» на Алімпіядзе-2024 сабраў 500 000 праглядаў за дзень
10- 4.08.2024, 21:18
- 23,168
Сутычка атрымалася хуткаплыннай.
Паўфінальны бой у камандным турніры па дзюдо на Алімпіядзе-2024 паміж Паўднёвай Карэяй і Францыяй стаў вірусным у Сеціве, піша obozrevatel.com. Азіяты супраць легендарнага Тэдзі Рынера (вага 140 кг / рост 204 см) выставілі 175-сантыметровага Лі Ён Хвана з вагой 80 кг.
Сутычка заканамерна атрымалася хуткаплыннай. Гіганцкі француз без асаблівай цяжкасці адвозіў чэмпіёна Азіі і двухразовага бронзавага прызёра чэмпіянатаў свету ў татамі.
Паядынак у сацыяльных сетках ахрысцілі "самым дзіўным" на Алімпіядзе-2024, а здымкі разышліся на мемы, сабраўшы сотні тысяч праглядаў.