Стала вядома пра страты расейцаў на аэрадроме ў Марозаўску
3- 5.08.2024, 10:03
- 21,692
Згарэў склад з авіябоепрыпасамі.
Атака УСУ на вайсковы аэрадром Марозаўск у Растоўскай вобласці Расеі была ўчыненая ўночы 3 жніўня. Тады мясцовыя ўлады паведамлялі, што рэгіён атакавалі 55 беспілотнікаў.
Са звестак крыніц ASTRA у экстраных службах Растоўскай вобласці, у выніку нападу на вайсковы аэрадром згарэў склад з авіяцыйнымі боепрыпасамі, раненні атрымалі 7 вайскоўцаў.
Таксама выбухной хваляй былі выбітыя вокны ў кватэрах мясцовых жыхароў, і пашкоджаны супермаркет.
«Радыё Свабода» тым часам апублікавала спадарожнікавыя здымкі аэрадрома Марозаўск. На ім бачна, што склад авіяцыйных боепрыпасаў поўнасцю згарэў.