Абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя практычна ва ўсіх раёнах Беларусі
9- 5.08.2024, 14:37
- 4,092
Дазволена наведваць лес усяго ў 9 раёнах краіны.
Як піша БелТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса, абмежаванні ўведзены ва ўсіх раёнах Берасцейскай, Менскай і Магілёўскай абласцей.
Дазволена наведваць лес усяго ў 9 раёнах краіны - Астравецкім, Зэльвенскім і Слонімскім раёнах Гарадзенскага рэгіёна, Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці, а таксама лясы Брагінскага, Ельскага, Мазырскага, Нараўлянскага і Хойніцкага раёнаў Гомельшчыны.
У ведамстве нагадалі, што на працягу дня ў сувязі з пераменлівым надвор'ем у краіне сітуацыя можа мяняцца.