Z-блогеры пайшлі супраць Крамля
3- 5.08.2024, 15:54
- 11,582
"Экспэрты" даюць супярэчлівыя выказванні наконт самалётаў F-16.
Напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі афіцыйна заявіў аб тым, што Захад сапраўды перадаў Кіеву першую партыю знішчальнікаў F-16, піша dialog.ua.
Кіраўнік Украіны таксама падзякаваў за дапамогу Даніі, Нідэрландам і ЗША. Аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны надумалі разабрацца, як Украіне выкарыстоўваць на ўсе 100% баявыя якасці амерыканскага знішчальніка.
Экспэрты заяўляюць, што для стварэння эфектыўнай сістэмы СПА Украіне неабходна вялікая колькасць самалётаў. Адначасова з гэтым УСУ павінны і далей знішчаць варожую сістэму СПА як на акупаваных тэрыторыях, так і ў глыбокім тыле.
Самае цікавае, што Z-блогеры пайшлі супраць Крамля, калі сталі змяншаць ролю F-16 на полі бою. Такім чынам яны падрываюць рыторыку Крамля аб тым, што Захад перасек чарговую "чырвоную лінію", пачаўшы пастаўкі Кіеву знішчальнікаў.
Адна частка прапагандыстаў стала сцвярджаць, што навіной аб прыбыцці ва Украіну F-16 Кіеў і Захад спрабуюць адцягнуць увагу ад няўдач на полі бою. Іншая частка расейскіх вайсковых карэспандэнтаў ужо разважае на тэму, як войска Пуціна будзе паляваць на знішчальнікі і знішчаць іх.
Пры гэтым прапагандысты Крамля працягваюць сцвярджаць, што пастаўкі Украіне F-16 - гэта скрыжаванне "чырвоных ліній", што пацягне за сабой эскалацыю на полі бою.
Аналітыкі з ISW нагадваюць, што Крэмль у кожнай сітуацыі, звязанай з вайсковай дапамогай Украіне з боку Захаду, звяртаецца да пытання "чырвоных ліній".
З 2022 года Захад ужо не раз перасякаў крамлёўскія "чырвоныя лініі", аднак увесь гэты час не было нейкай значнай рэакцыі з боку РФ.