21 снежня 2024, Субота, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: Расея праваліла летнюю наступальную кампанію

Newsweek: Расея праваліла летнюю наступальную кампанію

Новага скаардынаванага наступу ўжо не будзе.

Гэтым летам Расея не пачне новы скаардынаваны наступ уздоўж сотняў кіламетраў лініі фронту, заяўляюць заходнія і ўкраінскія эксперты. У той жа час Масква заяўляе аб захопе яшчэ аднаго населенага пункта ў Данецкай вобласці. Аб гэтым піша Newsweek (пераклад - «Фокус»).

«Паўтарэнне шырокамаштабнага наступлення ўздоўж усёй лініі фронту, як у лютым 2022 года, пакуль выключанае», – заявіў журналістам прадстаўнік украінскай вайсковай выведкі Андрэй Юсаў.

Разам з тым, адзначаюць журналісты, расейскія войскі марудна прасоўваюцца да стратэгічна важнага горада Пакроўска і заяўляюць аб захопе Навасёлаўкі Першай.

Аднак у канцы ліпеня «Інстытут вывучэння вайны» адзначаў, што расейскія войскі «наўрад ці правядуць новую летнюю наступальную аперацыю праз абмежаванні ў матэрыяльных і людскіх рэсурсах».

У канцы месяца на захадзе Данецкай вобласці расейскія войскі прасоўвалася лакальнымі намаганнямі. Пры гэтым УС РФ бракуе больш маштабных аператыўных магчымасцяў для аднаўлення наступальнай аперацыі ў Данецкай вобласці ці ў іншых раёнах фронту гэтым летам, адзначылі ў ISW.

Нік Рэйнальдс, навуковы супрацоўнік у наземных вайсковых кампаніях з лонданскага Каралеўскага аб'яднанага інстытута абаронных даследаванняў (RUSI), пагадзіўся з такой ацэнкай.

Але, паводле яго слоў, становішча «цяжкае для абодвух бакоў» і «вельмі непрадказальнае».

Аналітыкі і афіцыйныя асобы сыходзяцца ў тым, што Крэмль вядзе вайну на знясіленне ў надзеі знішчыць асабовы склад і запасы тэхнікі Кіева, перш чым скончацца ўласныя рэсурсы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках