Амерыканскі плывец пабіў на Алімпіядзе сусветны рэкорд, які трымаўся 12 гадоў
1- 5.08.2024, 19:07
- 3,660
Бобі Фінк палепшыў дасягненне кітайца Сун Яна на дыстанцыі 1500 м вольным стылем.
Амерыканскі плывец Бобі Фінк здабыў залаты медаль на дыстанцыі 1500 м вольным стылем на Алімпійскіх гульнях у Парыжы з сусветным рэкордам.
Вынік Фінка склаў 14 хвілін 30,67 секунды.
Ён палепшыў дасягненне кітайца Сун Яна, якое было ўстаноўленае ў жніўні 2012 года (14.31,02).
Другое месца заняў італіец Грэгарыа Пальтрыньеры (14.34,55), трэцім стаў ірландзец Дэніэл Віфен (14.39,63).
24-гадовы Фінк здабыў свой другі медаль у Парыжы, раней ён быў другім на дыстанцыі 800 м вольным стылем.