У Менску лебедзі важна прагульваліся па праспекце Пераможцаў
5- 6.08.2024, 10:17
- 5,064
Кіроўцам давялося аб'язджаць.
Юрый сёння раніцай ехаў па праспекце Пераможцаў у бок цэнтра Менска. У раёне заказніка “Лябяжы” ён убачыў, што на дарогу выйшлі... так, лебедзі, піша «Онлайнер».
Птушкі, у адрозненне ад кіроўцаў, нікуды не спяшаліся. З перапоўненым вартасці выглядам яны рухаліся па крайнім левым шэрагу. Аўтамабілям прыйшлося аб'язджаць высакародных птушак.
Пры гэтым, відаць, нейкага канкрэтнага месца прызначэння ў лебедзяў не было. “Хлопцы, вы ўжо вызначыцеся: налева ці направа”, - сказаў аўтар відэа, маючы на ўвазе, мяркуючы з усяго, паводзіны птушак.