21 снежня 2024, Субота, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея дазволіла ўвозіць «шмурдзяк» з Беларусі

13
Расея дазволіла ўвозіць «шмурдзяк» з Беларусі

Некаторыя назвы напояў паўтараюць назвы вядомых еўрапейскіх він.

Расейскія імпарцёры атрымалі права ўвозіць віно з яшчэ аднаго беларускага прадпрыемства - Мінскага завода пеністых він. Пры гэтым назвы напояў, указаныя ў дэкларацыях адпаведнасці, падобныя да вядомых назваў еўрапейскіх він, піша РБК.

Як піша выданне, некалькі расейскіх імпарцёраў з красавіка да жніўня 2024 года атрымалі дазвол на ўвоз у РФ прадукцыі Менскага завода пеністых він пад назвамі, падобнымі да вядомых назваш еўрапейскіх він. Усяго атрымана сем такіх дазволаў.

Акрамя таго, у верасні 2023 года і ў студзені 2024 года расейская кампанія "Югэксім" атрымлівала дэкларацыі на ўвоз у РФ віна Bulgari Winery ад гэтага ж завода. На сайце імпарцёра пазначана, што віны беларускія. Пры гэтым віно пад аналагічнай назвай выпускае вінакурня, размешчаная ў Малдове.

Нагадаем, раней кіраўнік віннага дома «Абраў-Дзюрсо», спецпрадстаўнік Пуціна Барыс Цітоў назваў віны беларускай вытворчасці «шмурдзяком»:

- Будучы ўвоз у Расею прадукцыі Мінскага завода вінаградных вінаў не што іншае, як аднаўленне канала збыту на айчынным рынку прадукцыі з імпартнага віна. Таго самага вінаматэрыялу, які ва ўжытку атрымаў мянушку шмурдзяк, - заявіў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках