Лукашэнку цяжка пакідаць рэзідэнцыю
26- 6.08.2024, 15:06
- 15,040
Даводзіцца наведваць найбліжэйшыя аб'екты.
Як паведамляе прэс-служба дыктатара, 6 жніўня Аляксандр Лукашэнка знаёміцца з ходам рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Курган славы", якая праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя аперацыі Баграціён.
Варта адзначыць, што «Курган славы» знаходзіцца ўсяго за 16 кіламетраў ад рэзідэнцыі Лукашэнкі ў Астрашыцкім мястэчку, заўважыў сайт UDF.
А на мінулым тыдні беларускі дыктатар "інспектаваў" Гомельскую вобласць. І зноў жа далёка не ад'язджаў ад сваёй рэзідэнцыі ў Прыпяцкім нацыянальным парку.
А яшчэ ён нібыта аглядаў ход жніва, палятаўшы на гелікаптэры над Менскім раёнам. Але ці быў сам Лукашэнка ўнутры - не зразумела. Прынамсі, на фота, апублікаваных ягонай прэс-службай, гэтага не відаць.