Арбітраў матча кіеўскага «Дынама» і «Рэйнджэрс» у Лізе чэмпіёнаў затрымалі п'янымі ў Польшчы
10- 6.08.2024, 18:24
- 7,284
Паліцэйскі патруль у Любліне сустрэў суддзяў п'янымі, прычым яны з сабой неслі дарожны знак.
Два польскія арбітры, якія павінны былі 6 жніўня працаваць на матчы трэцяга кваліфікацыйнага раунду Лігі чэмпіёнаў у Любліне (Польшча), былі затрыманыя ў стане алкагольнага ап'янення. Пра гэта паведамляе тэлеканал TVP Sport.
Cуддзі Барташ Франкоўскі і Томаш Мусял былі затрыманыя паліцыяй у Любліне блізу 2 гадзін ночы. Паліцэйскі патруль сустрэў суддзяў п'янымі, прычым яны неслі дарожны знак.
«Усе мужчыны былі ў стане алкагольнага ап'янення, у іх крыві было больш за 1,5 праміле алкаголю. Іх даставілі ў выцвярэзнік», - распавёў Каміль Галямбеўскі, прэс-сакратар галоўнай управы паліцыі Любліна.
Неўзабаве ім выставяць абвінавачанні ў пашкоджанні дарожнай інфраструктуры.
Франкоўскі павінен быў працаваць на VAR у матчы кіеўскага «Дынама» і шатландскага «Рэйнджэрс», Мусял - яго памочнікам. Цяпер на сайце УЕФА яны больш не пазначаныя ў якасці арбітраў VAR, іх замянілі іншымі палякамі — Томашам Квяткоўскім і Паўлам Малецам.