У туалетах Палаца культуры БелАЗа камеры ўсталявалі проста над унітазамі
22- 6.08.2024, 19:16
- 16,582
Дырэктар збірае калекцыю відэа з прыбіральні?
Госці, якія наведалі «БелАЗфэст» на мінулых выхадных, былі непрыемна здзіўленыя гэтым адкрыццём, піша Ex-press.by.
Туалет - гэта адно з нямногіх месцаў, дзе чалавек адчувае бяспеку і абароненасць ад старонніх вачэй. Усталяванне камер у такіх месцах падрывае гэтае пачуццё, ствараючы атмасферу сталага кантролю. А ў наведвальнікаў Палаца культуры БелАЗа цяпер ёсць пытанні: хто за імі назірае ў туалеце, як пад назіраннем спраўляць патрэбу, мяняць пракладкі, і ці не апынуцца гэтыя запісы ў інтэрнэце?
Чытач выдання Дзяніс мяркуе, што адміністрацыя парушае права наведвальнікаў на недатыкальнасць прыватнага жыцця. З яго слоў, у Палацы культуры камеры стаяць ўсюды: у залах, рэпетыцыйных пакоях, гардэробе, а зараз і ў прыбіральнях.
Дзяніс паведаміў, што камеры ў прыбіральнях усталяваныя даўно і гараджане даўно абмяркоўваюць іх з'яўленне:
«Відэакамеры стаяць усюды, і я ведаю, што іх непасрэдна глядзіць дырэктар, у яго ў кабінеце ўсталяваныя экраны. Гэта можа быць звязанае з жаданнем прадухіліць акты вандалізму ці падтрымліваць чысціню ў грамадскіх месцах. Кажуць, што гэтыя камеры не толькі выявы пішуць, але і гукі… Вось ужо задавальненне, хто глядзіць! Калі сур'ёзна, такія захады здаюцца празмернымі і не апраўдваюць парушэнне права на недатыкальнасць прыватнага жыцця».
Гаражанін гаворыць і пра тое, што ў многіх краінах усталяванне камер у месцах, дзе людзі могуць знаходзіцца без адзення, забароненае законам. Гэта датычыцца туалетаў, раздзявалак і душавых. Пакаранні за такія дзеянні вар'ююцца ад штрафаў да крымінальнай адказнасці.
Дзеянні адміністрацыі Палаца культуры могуць быць расцэненыя як незаконныя:
«У цывілізаваным грамадстве грамадзяне маглі б звярнуцца ў праваахоўныя органы і праваабарончыя арганізацыі для абароны сваіх правоў і прыцягнуць увагу грамадскасці. Але ў Беларусі, асабліва на БелАЗе, гэта можа стацца складанай задачай».