Беларусы скупляюць новыя аўтамабілі
19- 6.08.2024, 20:00
- 8,528
У ліпені продажы выраслі ў 2,5 разы.
У ліпені продажы новых аўтамабіляў выраслі ў 2,5 разы да таго ж месяца мінулага года. Попыт на аўтарынку будзе расці. Пра гэта паведамляе Аўтамабільная асацыяцыя (БАА).
З пачатку гэтага года ў Беларусі прадалі больш за 25 тысячаў новых аўтамабіляў. Гэта амаль столькі ж, колькі за ўвесь мінулы год. У ліпені ў нашай краіне набылі 4,8 тысячы новых легкавых і лёгкіх камерцыйных аўто. Гэта ў 2,5 разы больш, чым за гэты ж месяц мінулага года, і гэта рэкордны паказнік за апошнія тры гады.
За сем месяцаў 2024 года беларусы набылі 1261 электрамабіль.
Паводле звестак БАА, абмежаванні ЕЗ продаж у Беларусь аўтамабіляў абцяжарылі магчымасці для людзей набыць такі транспарт за мяжой, нават калі ён не новы. У выніку дылеры больш актыўна прапануюць новыя даступныя аўтамабілі, і гэтая тэндэнцыя будзе нарастаць. Прагназуецца, што штомесячныя продажы новых аўто могуць дасягнуць 9 тысячаў адзінак.