У Парыжы выступіла самая маладая спартоўка Алімпіяды-2024
1- 6.08.2024, 20:12
- 11,466
Ёй 11 гадоў.
На Алімпійскіх гульнях-2024 у Парыжы выступіла 11-гадовая скейтбардыстка з Кітая Чжэн Хаахаа.
Чжэн з'яўляецца самай маладой спартоўкай Гульняў у Парыжы-2024 і самай маладой у гісторыі прадстаўніцай Кітая на Алімпіядах.
Чжэн Хаахаа выступае ў дысцыпліне «парк». У Парыжы яна не здолела пераадолець кваліфікацыйны раўнд.
Спартоўка набрала 63,19 бала і заняла 18 месца сярод 22 удзельніцаў.