У NATO паказалі кадры трэніровак украінскіх вайскоўцаў на F-16
1- 6.08.2024, 21:15
- 6,126
Відэафакт.
Прэс-служба Паўночнаатлантычнага Альянсу паказала відэаролік пра навучанне ўкраінцаў на знішчальніках F-16, першыя з якіх ужо працуюць ва ўкраінскім небе.
Кароткае відэа пра навучанне ўкраінскіх пілотаў і тэхнікаў знішчальнікаў F-16 у Даніі апублікавалі ў афіцыйным X (Twitter) NATO.
F-16s have arrived in Ukraine 🇺🇦
— NATO (@NATO) August 6, 2024
Look back at Danish instructors training Ukrainian pilots, technicians and ground crew how to fly and maintain the fighter jets ↓#StandWithUkraine pic.twitter.com/dQSLoCalLi
Адзін з пілотаў расказвае, што лётаць на F-16 вельмі цікава, хоць і савецкія МіГі не назавеш «занадта сумнымі». «Аднак F-16 адназначна больш адаптыўны, ён рухаецца вельмі лёгка», – расказвае ён.
Генерал-маёр ВПС Даніі Ян Дам каментуе, што F-16, хоць з'яўляюцца даволі старой мадэллю, некалькі разоў праходзілі мадэрнізацыю.
«Цяпер гэта вельмі сучасны самалёт, супастаўны з найлепшымі заходнімі знішчальнікамі», – адзначае ён.
Прэс-служба NATO нагадала, што знішчальнікі F-16 Украіне перадаюць Данія, Нідэрланды, Бельгія і Нарвегія.