Брамнік армянскага клуба забіў гол ударам ад сваёй брамы ў Лізе канферэнцый
4- 6.08.2024, 21:39
- 9,754
Відэафакт.
Галкіпер ерэванскага «Ноа» і каманды Арменіі Агнен Чанчарэвіч забіў гол у хатнім матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі канферэнцый супраць грэцкага АЕКа.
Чанчарэвіч на 67-й хвіліне моцным ударам выбіў мяч з уласнай штрафной, той даляцеў амаль да чужой брамы, стукнуўся аб зямлю і пераляцеў праз галкіпера спаборніка Томаса Стракошы.
Матч скончыўся з лікам 3:1 на карысць «Ноа». Гульня ў адказ адбудзецца 15 жніўня ў Грэцыі.
Чанчарэвічу 34 гады. Натуралізаваны серб стаў выступаць за каманду Арменіі з 2023 года.