30 снежня 2024, панядзелак, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея негалосна абвясціла «вайну» Лукашэнку

19
Расея негалосна абвясціла «вайну» Лукашэнку

Наносяцца ўдары ў адчувальнай для дыктатара сферы.

Тэлеграм-канал «Нік і Майк» напісаў аб таямнічай нарадзе аб развіцці тытунёвай галіны Беларусі, якую напярэдадні правёў Аляксандр Лукашэнка.

«Сіняпалы сабраў нараду ў тытунёвай галіне, адзначыўшы нагнятанне абстаноўкі вакол экспарту. Адназначна нарада адбываецца не на пустым месцы. Толькі трэба зваць рэчы сваімі імёнамі. Размова не пра праблемы з экспартам, а з кантрабандай. Легальны экспарт даўно практычна адсутнічае.

Узмацненне кантролю на заходняй мяжы, дзе беларускі дзяржаўны кантрафакт адбіраюць у прамысловых аб'ёмах, у тым ліку з цыстэрнаў са смалой, дробязі ў параўнанні з тым, што задавальняе ўсходні сусед. Расея негалосна абвясціла «тытунёвую вайну» і вось ужо амаль два тыдні наносіць удары па нелегальным бізнэсе», - піша «Нік і Майк».

Як пісаў UDF, таксама не выключана, што заклапочанасць Лукашэнкі абумоўлена яшчэ і тым, што нядаўна на беларускі тытунёвы рынак прыйшоў новы буйны гулец - расейская кампанія «Алідзі-Вест».

«Алідзі-Вест» уваходзіць у групу кампаній «Алідзі», якая належыць расейскаму бізнлўцу Дзмітрыю Лісічэнку. Але фармальна беларуская фірма кіруецца афшорнымі кампаніямі. Як вынікае з адзінага дзяржрэгістра кампаній, 90% акцый належаць зарэгістраванай на Кіпры Bimminta investments limited, 10% – раснйскай "Алідзі-Норд". Прычым другая з іх таксама належыць першай. Прычым кіпрскай фірмай кіруе іншая кампанія з гэтага ж афшора – Potassa holdings limited.

Беларуская «Алідзі-Вест» займаецца пастаўкамі і продажамі прадукцыі вядомых сусветных брэндаў, уключаючы сусветнага вытворцу касметыкі і бытавой хіміі Procter&Gamble, прадуктамі Nestle, кармамі для жывёл ад вытворцаў Nestle Purina і Mars. Група кампаній у тым ліку займаецца лагістыкай.

Таксама ў нашай краіне ёсць філіял кампаніі пад назвай «НЕСТ», менавіта ён часта паказаны ў якасці імпарцёра харчовай прадукцыі, якую ўвозіць фірма.

У канцы ліпеня «Алідзі-Вест» атрымала ліцэнзію на вытворчасць і рэалізацыю тытунёвай прадукцыі ў Беларусі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках